среда, 20 мая 2020 г.

Добрый вечер, ребята. Извините, пожалуйста, что сегодня вам не написала.

Па беларускай мове пісалі дыктант з граматычным заданнем. Можаце праверыць свае веды.
                                                           
                                                               Ліпка
       Дзед Даніла з унукам гулялі ў садзе. Дзень быў спякотны. У садзе панаваў прыемны халадок. Пахла садавіной і травамі. Наліваліся, яблыкі, грушы, слівы. У канцы саду расла маладая ліпка. Хлопчык здзіўлена паглядзеў на дрэўца. Навошта яно тут?
      Дзядуля прапанаваў адпачыць у цяньку пад ліпкай. Духмяны водар жоўтых кветак прывабліваў пчолак. З салодкага соку ліпавых кветак яны робяць мёд. Які ён карысны!
       Дыхнуў ветрык. Ліпка весела зашумела, зашапацела лісцем. Хлопчык паглядзеў на дрэва і ўсміхнуўся.

Заданні
1. Падкрэсліць галоўныя члены ў сказе    Ліпка  весела .....
2. Вызначыць склон прыметнікаў ў сказе  Духмяны водар....
3. Падабраць з тэксту антонімы да слоў 
Старая - ...., гарачыня - .....  .

По математике было закрепление изученного по с. 120 - 123, завтра контрольная работа . Вышлю в школе.

Па МРБ тэма Сучасная Беларусь. Прачытаць па падручніку і д/з выканаць заданні ў сшытку с. 48 - 49

Па літ. чыт. чыталі творы К. Цвіркі " Да зорак". Ул. Мазго " Суседзі па Сусвеце"

Комментариев нет:

Отправить комментарий