суббота, 25 апреля 2020 г.

4 "А", добрый день
Сегодня суббота, 25 апреля, а мы с вами учимся за понедельник, 27 апреля.
26. 27, 28, - выходные.
В среду, 29 , учимся дальше.
Літаратурнае чытанне
Тэма: П. Броўка" А ты хоць дрэва пасадзіў?", Ул. Правасуд "Вадзянік і Лесавік"
- Уважліва прачытаць творы, разабрацца да якога жанру літаратуры адносіцца кожны, адказаць на пытанні пасля твораў.
- Разгледзець карціну Івана Шышкіна, прачытаць тэкст пра мастака і таксама адказаць на пытанні
Д/ з на сераду верш "А ты хоць дрэва пасадзіў?" на памяць

Беларуская мова
Тэма: Праверачная работа па тэме "Займеннік". Раздзел  "Дзеяслоў". Змяненне дзеясловаў па часах і ліках.
ПРАВЕРАЧНАЯ РАБОТА
1. У якой асобе займеннікі змяняюцца па родах?
2. Запішы толькі займеннікі
     Мы, але, ці, табе, нам, пад, для, яна.
3. Спішы радок, у якім запісаны займеннікі 3 асобы
- Яго, ёй, мне, цябе.
- Ён, яе, яно, ім.
 - Цябе, мяне, мне, яму.
4. Спішы сказы, у якіх ёсць займеннікі.
     Каля школы пасадзілі бярозку.
Ствол у яе беленькі, лісцікі дробненькія.
Вясной на ёй з'явіліся маленькія кветачкі.
5. Запішы сказ. Потым запішы радок, у якім дадзена характарыстыка займенніка, які ёсць у сказе
   У яго перамогу верылі вучні сказа.
а) 3 ас., адз. л., м. р., В скл.
б) 3ас., адз. л., Р. скл.
в) 3 ас., адз. л., м.р., Р. скл
ПРЫСЛАЦЬ МНЕ ПРАВЕРАЧНУЮ РАБОТУ

НОВАЯ ТЭМА:
Першы ўрок новай тэмы, гэта, як звычайна, паўтарэнне таго, што мы ўжо ведаем.
Успамінаем па таблічцы на с. 64
Дазваляю сёння ўсе практыкаванні выканаць вусна
Д/з пісьмова не задаю
Спадзяюся на ваша сумленне. Хто не ведае значэння гэтага слова, даведацца.
Звярніце ўвагу на рубрыку гавары правільна
- Калі мы апранаем кагосьці - пачынаецца слова з літары А
- Калі апранаем самі сябе, так і гаворым - НАдзеў (НА сябе).


Комментариев нет:

Отправить комментарий